Галіна Абакунчык, Менск Сёньня спаўняецца год ад часу правядзеньня ў Беларусі чарговага рэфэрэндуму аб унёсках у Канстытуцыю краіны. Паводле вынікаў галасаваньня, з асноўнага закону зьнік параграф пра абмежаваньне на тэрмін прэзыдэнцтва і цяперашні кіраўнік краіны атрымаў права балятавацца на галоўную дзяржаўную пасаду трэці раз. Што думаюць грамадзяне пра мажлівасьць неабмежаванага прэзыдэнцтва праз год пасьля рэфэрэндуму? Гэтым пытаньнем у мінакоў на вуліцах Менску цікавілася наш карэспандэнт.