23 лістапада вядомаму апазыцыйнаму палітыку, сябру палітрады Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандру Дабравольскаму споўнілася 55 гадоў. Зь ім пагутарыў наш карэспандэнт.
Былы палітвязень, адзін зь лідэраў Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі Павал Севярынец заручыўся з Вольгай Шылак. У выходныя ён пабываў у бацькоў сваёй дзяўчыны ў мястэчку Нарач, яны далі згоду.
Урад з 1 сьнежня ўводзіць тэхрэглямэнт Мытнага саюзу па бясьпецы прадукцыі лёгкай прамысловасьці. Пра гэта заявіў віцэ-прэм’ер Пётар Пракаповіч у Менску на сустрэчы з прадстаўнікамі прадпрымальніцкіх структураў.
Крымінальная справа па падазрэньні ва злоўжываньні ўладай або службовымі паўнамоцтвамі ўзбуджаная супраць былога намесьніка генэральнага пракурора Беларусі Аляксандра Архіпава.
Беларускі анімацыйны фільм «Піліпка» атрымаў гран-пры конкурсу анімацыйных фільмаў X Міжнароднага дабрачыннага кінафэстывалю «Прамяністы анёл», які адбыўся ў Маскве.
Адміністратарка цэнтру друкарскіх паслуг «Карандаш» Алена Рыбак, якая адмовілася друкаваць мапу менскіх Усходніх могілак «Беларускі нэкропаль» з пазначэньнем магіл 50 выбітных беларусаў, адноўленая на працы.
Карэспандэнт Свабоды пагутарыў па тэлефоне з адпраўленым у адстаўку з пасады старшыні Менскага аблвыканкаму Барысам Батурам. Спадар Батура размаўляў на беларускай мове.
У Міністэрстве замежных спраў Беларусі атрымалі ліст ад заўзятараў, якія паскардзіліся міністру Ўладзімеру Макею на працу беларускіх дыпляматаў за мяжой.