19 сьнежня Аб’яднаная грамадзянская партыя заклікала далучыцца да акцыі, прысьвечанай Плошчы-2010.
18 сьнежня спаўняюцца два гады з дня сьмерці першага прэзыдэнта Чэскай Рэспублікі, драматурга і дысыдэнта Вацлава Гаўла. Як ягоны сьлед у гісторыі ацэньваюць беларусы, якія яго ведалі? Хто мог бы стаць беларускім Гаўлам?
Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў Беларусі дваццаць сёмага скліканьня прызначаныя на 23 сакавіка 2014 году. Адпаведны ўказ Аляксандар Лукашэнка падпісаў 16 сьнежня. Агітаваць за байкот на гэтых выбарах забаронена, тым ня меней у шэрагу апазыцыйных актывістаў такія думкі застаюцца.
Палітоляг Аляксандар Класкоўскі пракамэнтаваў заявы кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі пра гатоўнасьць да нармалізацыі дачыненьняў з Эўразьвязам і пра тое, што «мяч на баку ЭЗ».
На мітынгу Партыі рэгіёнаў у Кіеве ў суботу выступілі «Песьняры».
Сябру сойма Партыі БНФ, лекару-траўматолягу са Слоніма Івана Шэгу паведамілі, што ён да 31 сьнежня павінен вызваліць памяшканьне, якое арандаваў для сваёй грамадзкай прыёмнай «Шэгамэдкансультант».
Як далей можа разьвівацца сытуацыя ва Ўкраіне? Як доўга працягнецца Майдан і ці можа ён перарасьці ў рэвалюцыю? Ці скарыстаюць украінскія ўлады беларускі сцэнар? Якія наступствы ўкраінскія падзеі могуць мець для Беларусі?
Аляксандр Лукашэнка прызначыў Аляксандра Мяжуева дзяржаўным сакратаром Савета Бясьпекі.
Галоўны рэдактар часопісу «Беларуская думка» Вадзім Гігін у адным са сваіх блогаў выказаў меркаваньне, што «Ўкраіна, падобна, насамрэч павольна разварочваецца на ўсход».
Першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч заявіў Свабодзе, што ён вельмі высока цэніць мужнасьць і адвагу ўкраінцаў.