Пасьля масавых пратэстаў ва Ўкраіне рэзка ўзрасла колькасьць выпадкаў перасьледу, запалохваньняў і нападаў на незалежных журналістаў.
У менскай галерэі «Ў» 14 студзеня рух «За свабоду», БАЖ, Праваабарончы цэнтар «Вясна» і Беларускі Хэльсынскі камітэт ладзяць вечарыну памяці прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Гаўла.
Лідэр кампаніі «Гавары праўду» Ўладзімер Някляеў пракамэнтаваў у інтэрвію карэспандэнту Свабоды сыход з кампаніі Аляксандра Фядуты.
Прэсавы сакратар МУС Канстанцін Шалькевіч пракамэнтаваў карэспандэнту Свабоды заяву лідэра АГП Анатоля Лябедзькі пра затрыманьне і зьбіцьцё супрацоўнікамі міліцыі 12 студзеня.
У Фрунзенскім судзе Менску разглядаецца пазоў кампаніі «Евроторг» да старшыні Менскага саюзу прадпрымальнікаў і працадаўцаў Уладзімера Карагіна за нібыта нанесеную шкоду дзелавой рэпутацыі.
Кіраўніцтва турмы № 1 у Горадні ў поўным складзе адпраўлена на пэнсію.
Суд у Барысаве прызнаў былога палітвязьня Аляксандра Малчанава парушальнікам прэвэнтыўнага нагляду.
31-гадовы жыхар Краснапольскага раёну Аляксандар Шаўцоў, якога мінулым летам захапілі ў рабства ў Расеі, уцёк зь няволі. Ягоныя пакуты ў Расеі працягваліся 9 месяцаў.
У Міністэрстве абароны паведамілі, што салдат 5-й асобнай брыгады спэцпрызначэньня ў Мар’інай Горцы, які самавольна пакінуў вайсковую частку, знойдзены. Аднак камэнтаваць гэты інцыдэнт там адмовіліся.
Былога дырэктара cочынскага санаторыя «Беларусь», які належыць кіраўніцтву спраў беларускага прэзыдэнта, Георгія Саракашыша пакінулі пад вартай да 21 лютага.