Амбасадар Беларусі Валянцін Вялічка знаходзіцца ў Кіеве, ён не адкліканы ў Менск.
Кіяўлянка Ірына Тышко, якая працуе ў адным з офісаў непадалёк ад Майдану, падзялілася з карэспандэнтам Свабоды сваімі ўражаньнямі пра тое, што адбываецца ў Кіеве.
Беларускі ўрад упершыню дазволіў прадпрыемствам распрадаваць тавары па цэнах, меншых за сабекошт. Аднак, згодна з адмысловай пастановай Савету міністраў № 123 ад 13 лютага 2014 году, такая магчымасьць жорстка рэглямэнтаваная.
Скарга намесьніка старшыні Праваабарончага цэнтру «Вясна» на рашэньне Генпракуратуры аб унясеньні сайту spring96.org у сьпіс абмежаванага доступу для інтэрнэт-карыстальнікаў будзе разгледжаная ў судзе Цэнтральнага раёну Менску 18 лютага.
34 асобнікі гадавой справаздачы вядомай праваабарончай арганізацыі «Плятформа» канфіскавалі на мяжы для правядзеньня экспэртызы на наяўнасьць экстрэмісцкай інфармацыі і інфармацыі, якая падрывае аўтарытэт Рэспублікі Беларусь.
Цягам апошніх дзён у Беларусі пачалі блякаваць працу папулярнай IP-тэлефаніі SIP. У інтэрнэце выказваюцца вэрсіі, што гэта зьвязана са званком тэлегледача, які зьняважыў кіраўніка Беларусі.
Беларускія бібліятэкі папоўніліся нямецкімі кнігамі, якія выстаўленыя на стэндзе Менскага міжнароднага кніжнага кірмашу. У гэтым годзе нямецкія кнігі атрымалі сярэдняя школа № 20 у Воршы, гімназія № 20 у Менску і Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка.
Здымачную групу, у складзе якой журналісты Сяржук Кручкоў, Наста Рэзьнікава і апэратар Аляксандар Пацееў, тры гадзіны пратрымалі ў Мёрскім РУУСе «для высьвятленьня асобаў».
Здымачную групу, у складзе якой журналісты Сяржук Кручкоў, Наста Рэзьнікава і апэратар Аляксандар Пацееў, затрымалі супрацоўнікі міліцыі «для высьвятленьня асобаў». Іх завезьлі ў пастарунак.
Пра звальненьне з Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту «Свабодзе» паведаміў старшыня Сэнату ВНУ прафэсар Павал Церашковіч. Рашэньне аб звальненьні падпісаў выканаўца абавязкаў рэктара ЭГУ Бярнардас Гайлюс.