1 красавіка ў Брусэлі адбылося паседжаньне рабочай групы па Беларусі ў межах сэсіі Парлямэнцкай асамблеі Ўсходняга партнэрства «Эўранэст».
Беларусь у ААН выказалася супраць цэласнасьці Ўкраіны і падтрымала акупацыю Крыму.
Прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Дзьмітры Мірончык пракамэнтаваў тое, што Беларусь у ААН выказалася супраць цэласнасьці Ўкраіны і падтрымала акупацыю Крыму.
У Дзень Волі 25 сакавіка старшыня Бобрскага сельсавету Ўладзімер Загорскі, абраны на мясцовых выбарах, пашкодзіў мастацкі твор «Карціна Свабоды» (памерам 263 на 200 сантымэтраў), які мастак Алесь Пушкін піша больш за 20 гадоў, дамалёўваючы штогод у Дзень Волі.
Мэтадоляг Уладзімер Мацкевіч, камэнтуючы выступ расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна, пагадзіўся з ранейшай ацэнкай канцлера Нямеччыны Ангелы Мэркель, што Пуцін страціў сувязь з рэчаіснасьцю.
Пра гэта карэспандэнту Свабоды заявіў прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Дзьмітры Мірончык.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін заявіў падчас тэлефоннай размовы з народным дэпутатам Украіны, былым кіраўніком Мэджлісу крымскіх татар Мустафой Джамілевым, што Ўкраіна выйшла з СССР не зусім законна.
Кіраўнік аналітычнага цэнтру «Стратэгія» Леанід Заіка пракамэнтаваў выказваньні кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі на пасяджэньні Вышэйшай Эўразійскай эканамічнай рады. Ён адзначыў, што на фоне сытуацыі ва Ўкраіне, санкцый Захаду, актыўна гуляць з Масквой на інтэграцыйным шляху ня варта.
У беларускім МЗС пакуль не камэнтуюць справаздачу Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША наконт датрыманьня правоў чалавека ў сьвеце. Беларусь у дакладзе называецца аўтарытарнай дзяржавай, дзе стала парушаюцца правы чалавека.