Ці адлюстроўваюць «рэфэрэндумы» рэальную сытуацыю ў Данецкай і Луганскай абласьцях Украіны? Што будзе далей пасьля рэфэрэндуму, ці стане ён падставай для аддзяленьня Данеччыны ад Украіны паводле крымскага сцэнару?
Кіраўніка швэдэкай праваабарончай арганізацыі Östgruppen Марціна Углу, які хацеў наведаць Беларусь, затрымалі ў транзытнай зоне нацыянальнага аэрапорта «Менск-2».
У краме «Эўраопт» у Менску паведамілі, што так званыя георгіеўскія стужкі раздавацца ня будуць.
Былы палітвязень распавёў карэспандэнту Свабоды, што яго выпусьцілі зь Ленінскага РУУС. Ён паведаміў падрабязнасьці свайго затрыманьня.
Камэнтуючы чатырохбаковыя дамоўленасьці ў Жэнэве па Ўкраіне, палітоляг Андрэй Фёдараў адзначае, што пакуль няма ніякіх прыкметаў жаданьня Масквы, каб ва Ўкраіне сытуацыя супакоілася.
Палітоляг Алесь Лагвінец назваў чатырохбаковыя дамоўленасьці ў Жэнэве па Ўкраіне «першым пазытыўным сыгналам ад самага пачатку крызісу».
Расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін падчас сёньняшняй прамой лініі ўпершыню прызнаў, што рэфэрэндум у Крыме праводзіўся пры ўдзеле расейскіх вайскоўцаў, так званых «зялёных чалавечкаў». Ён адзначыў, што «за сьпінамі сіл самаабароны стаялі нашы вайскоўцы».
Сьвятлана Алексіевіч адказала на пытаньні карэспандэнта Свабоды пра Расею пасьля анэксіі Крыму, пра сытуацыю ва Ўкраіне і пра яе ўплыў на Беларусь.
Сям’я Міхаіла Жызьнеўскага атрымае фінансавую дапамогу, але ня так хутка. Пра гэта кажа грамадзкі актывіст «Нашай ініцыятывы» Андрэй Стрыжак.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка паведаміў, што ўжо даўно надрукаваная — прыгожая, на эўра падобная — новая беларуская валюта. Але неабходна вычакаць зручны час, каб правесьці дэнамінацыю.