Герой Украіны, знаны ўкраінскі паэт Дмытро Паўлычка называе Генадзя Бураўкіна сваім сябрам. Ён згадвае, што даслаў яму сваю кнігу «Вершы з Майдану». А Генадзь Бураўкін даслаў Дмытро Паўлычку верш, за які ён «бязьмежна ўдзячны».
Сяргей Шапран стаў складальнікам апошняй кнігі вершаў Генадзя Бураўкіна пад назвай «Нагаварыцца з зоркамі», якая мае выйсьці на наступным тыдні.
У Астане дамовіліся, што ў 2015 годзе ў бюджэт Беларусі будзе залічана 1,5 млрд даляраў вывазнога мыта ад экспарту нафтапрадуктаў, вырабленых з расейскай нафты. Хоць афіцыйны Менск дамагаўся, каб усё гэтае мыта паступала ў беларускі бюджэт.
На прэзыдэнцкіх выбарах у Літве зноў перамагла Даля Грыбаўскайце. Як гэта будзе ўплываць на дачыненьні Літвы і Беларусі? Ці застанецца сытуацыя ў Беларусі актуальнай для эўрапейцаў? На гэтыя пытаньні адказаў карэспандэнту Свабоды літоўскі палітык, былы эўрапарлямэнтар Юстас Палецкіс.
23 траўня ў кватэры бабруйскага блогера Алега Жалнова супрацоўнікі міліцыі правялі ператрус. Ён працягваўся з 7.45 раніцы і да абеду.
Ці прызнае Расея прэзыдэнцкія выбары ва Ўкраіне? Як будзе яна будаваць адносіны з новым украінскім прэзыдэнтам? Як адрэагуе на выбары Аляксандар Лукашэнка? На гэтыя пытаньні карэспандэнта Свабоды адказаў расейскі палітоляг Яўген Мінчанка.
Ці прызнае Расея прэзыдэнцкія выбары ва Ўкраіне? Як будзе яна будаваць адносіны з новым украінскім прэзыдэнтам? Як адрэагуе на выбары Аляксандар Лукашэнка? На гэтыя пытаньні карэспандэнта Свабоды адказаў расейскі палітоляг Станіслаў Бялкоўскі.
У Менску ля ўваходу на «Чыжоўка-арэну» быў затрыманы кіраўнік швэдзкай праваабарончай арганізацыі Civil Rights Defenders Робэрт Хорд. Супрацоўнікі аховы канфіскавалі ў яго адмысловы хакейны швэдар з надпісам «Bialiatski 33».
На пазачарговых выбарах прэзыдэнта Ўкраіны 25 траўня будзе рэкордная колькасьць міжнародных назіральнікаў — толькі ад АБСЭ прыедуць каля 1000 чалавек. Будуць назіральнікі і зь Беларусі — як ад уладаў, так і ад грамадзянскай супольнасьці.
Што будзе рабіць прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін, пасьля таго як сэпаратысты з Данецку і Луганску папрасіліся ў склад Расеі? На гэтае ды іншыя пытаньні, зьвязаныя з вынікамі незаконных рэфэрэндумаў у Данбасе, Свабодзе адказала маскоўскі палітоляг з цэнтру Карнэгі Марыя Ліпман.