Сёньня ў Злучаных Штатах адзначаецца Дзень падзякі. Гэты дзень прыпадае на апошні чацьвер лістапада і ёсьць сьвятам удзячнасьці за дабрабыт і добрае стаўленьне.
Як ставяцца ў іншых палітычных структурах дэмсілаў да сёньняшняга рашэньня палітрады Аб’яднанай грамадзянскай партыі? АГП заявіла пра падтрымку вылучэньня кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі палітвязьня Міколы Статкевіча і свайго старшыні Анатоля Лябедзькі.
Былога палітвязьня, актывіста БХД Андрэя Гайдукова выпусьцілі з пастарунку ў Наваполацку, дзе на яго склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні.
Нацыянальная школа прыгажосьці і тэлеканал ОНТ паведамілі карэспандэнту Свабоды, што не накіроўвалі на конкурс «Місіс сьвету — 2014» Марыну Аляксейчык (Градзкую) і нічога пра яе ня ведаюць.
Запароскі завод «Мотор Січ» пашырае супрацоўніцтва зь беларускім бокам. Ці ўдасца яму абысьці ўкраінскую забарону на гандаль таварамі вайсковага прызначэньня з расейскім агрэсарам?
Актрыса Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Ганна Маслоўская дзевяць гадоў таму вылечылася ад раку. Яна ўпэўнена, што рак — гэта хвароба дрэнных думак. Таму, каб перамагчы яе, трэба душу сваю настроіць на добрае.