Разгляд адміністрацыйнай справы ў судзе Менскага раёну супраць намесьніка старшыні КХП-БНФ Юрася Беленькага зноў перанесены. Чарговае пасяджэньне адбудзецца 24 сьнежня а 10 гадзіне.
У аддзеле па грамадзянстве і міграцыі ГУУС Менгарвыканаму праваабаронцы Алене Танкачовай паведамілі вынікі разгляду яе скаргі: рашэньне пра высылку зь Беларусі застаецца ў сіле.
Кіраўніка грамадзкага аб’яднаньня «Альтэрнатыва» Алега Корбана пратрымалі ў Партызанскім РУУС Менску цягам чатырох гадзін і адпусьцілі.
У Міністэрстве замежных спраў адзначылі, што пытаньне пра далучэньне Беларусі да расейскіх санкцыяў супраць Эўразьвязу не стаіць на парадку дня.
3 сьнежня суд Менскага раёну разгледзіць чарговую адміністрацыйную справу супраць намесьніка КХП БНФ Юрася Беленькага за правядзеньне мітынгу ў Курапатах на Дзяды 2 лістапада.
У Паставах зачынілі адзіную ў Беларусі прыватную акадэмію футболу «з-за фінансавага становішча заснавальніка».