Заяўнікі Чарнобыльскага шляху 19 красавіка перадалі зварот у Менгарвыканкам з патрабаваньнем памяняць час правядзеньня акцыі з 14 на 18 гадзін.
Уладзімер Фёдараў, якога абвінавачваюць у падрыхтоўцы масавых беспарадкаў 25 сакавіка, пераведзены ў менскі сьледчы ізалятар № 1 на вуліцы Валадарскага.
Нобэлеўскай ляўрэатцы ў літаратуры Сьвятлане Алексіевіч патэлефанавалі з прэзыдэнцкай адміністрацыі і прапанавалі ўзначаліць камісію па вызначэньні варыянту помніка ў Курапатах.
Выяву кіраўніка Белтэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзькі ў выглядзе тэлепузіка прыбралі з плоту Белдзяржтэлерадыёкампаніі.
Разгляд крымінальнай справы супраць актывіста анархісцкага руху Вячаслава Касінерава пачнецца ў Маскоўскім судзе Менску а 10-й гадзіне 27 красавіка.