Знаходзячыся зь візытам у Рызе, міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў пацьвердзіў, што кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка разам зь іншымі кіраўнікамі постсавецкіх краін — удзельніц праграмы “Ўсходняе партнэрства” будзе прысутнічаць на саміце ЭЗ у Празе. Паводле старшыні АГП Анатоля Лябедзькі, некаторыя палітыкі меркавалі, што кіраўнік Беларусі, маўляў, не паедзе ў Прагу, бо яго прысутнасьць на саміце непажаданая.