Курс беларускага рубля ў адносінах да валютнага кошыка трэці дзень знаходзіцца каля верхняй мяжы адведзенага для яго пяціпрацэнтнага калідора на гэты год. Сёньня кошт валютнага кошыка склаў 1007,83 рубля супраць 1007,51 рубля ўчора, пры заяўленым максымуме на гэты год 1008 рублёў. У Нацыянальным банку Радыё Свабода патлумачылі, што такая сытуацыя зьвязаная з патрэбамі эканомікі. Бо менавіта такі курс беларускага рубля дапамагае працаваць экспартэрам. Што адбываецца з нацыянальнай валютай і чаго чакаць у найбліжэйшы час? Гутарка з экс-старшынём Нацбанку Беларусі Станіславам Багданкевічам.