На працэсе ў Вярхоўным судзе прадстаўніца пракуратуры папрасіла адхіліць скаргу на адмову Міністэрства юстыцыі ў рэгістрацыі грамадзкага праваабарончага аб’яднаньня “Наша вясна”.
Сёньня ў Вярхоўным судзе пачаўся разгляд пазову грамадзкага праваабарончага аб’яднаньня “Наша вясна” да Міністэрства юстыцыі, якое адмовілася зарэгістраваць гэтую арганізацыю. Чаму праваабаронцы трэці раз дамагаюцца рэгістрацыі ад уладаў? Чым пагражае для грамадзкіх актывістаў адсутнасьць рэгістрацыі?
Кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка заявіў пра пачатак рэвалюцыі ў сьвінагадоўчай галіне і паабяцаў, што “з 2011 году мы будзем жыць, як у Эўропе”. Як ставяцца да такога аптымізму беларускія эканамісты?
У дзяржаўным вытворчым аб’яднаньні “Беларуснафта” заявілі, што вэнэсуэльскі бок прыняў да разгляду матэрыялы па распрацоўцы нафтаноснага раёну Хунін-1, падрыхтаваныя беларускім бокам. Ці выгадныя Беларусі нафтавыя праекты ў Вэнэсуэле?
Былы старшыня Нацбанку Беларусі Станіслаў Багданкевіч назваў прыняцьце пастановы № 991 “глыбіннай памылкай ураду”.
Кіраўнік аналітычнага цэнтру “Стратэгія” Леанід Заіка назваў дзіўнай сытуацыю з прыняцьцем пастановы ўраду № 991.
З 1200 найменьняў малочнай прадукцыі, якая пастаўлялася ў Расею да пачатку малочнай вайны, толькі 624 прайшлі перарэгістрацыю “Роспотребнадзора”. Пакуль ня ўсе беларускія прадпрыемствы аднавілі пастаўкі малочнай прадукцыі на расейскі рынак.
1 жніўня завяршыўся тэрмін, дадзены Расспажыўнаглядам беларускім прадпрыемствам для выкананьня тэхнічнага рэглямэнту на пастаўкі малака ў Расею. Ці адновіцца малочная вайна?