Падчас сустрэчы са старшынёй наглядальнай рады польскай кампаніі "А Ка Йот Інвэстмэнт" Янам Вагай прэм'ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі падцьвердзіў, што ўрад «будзе актыўна працаваць па прыватызацыі нашых прадпрыемстваў".
Лідэр руху “За свабоду” Аляксандар Мілінкевіч павіншаваў Ангелу Мэркель з перамогай партыі ХДЗ на парлямэнцкіх выбарах у Нямеччыне.
Паводле папярэдніх афіцыйных вынікаў парлямэнцкіх выбараў, якія адбыліся ў нядзелю ў Нямеччыне, на выбарах лідыруе блёк Хрысьціянска-дэмакратычнага зьвязу і Хрысьціянска-сацыяльнага зьвязу на чале зь дзейным канцлерам Нямеччыны Ангелай Мэркель.
У судзе Першамайскага раёна Менску пачнецца судовы працэс над прадпрымальнікам Андрэем Бандарэнкам.
Сёньня патрыярх Маскоўскі і Ўсяе Русі Кірыл завяршыў знаходжаньне ў Менску. Ён наведаў Менскую эпархіяльную ўправу, інстытут тэалёгіі пры Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце і Дом міласэрнасьці.
Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў заявіў, што найбліжэйшым часам, пасьля вяртаньня з ЗША, мае намер сустрэцца з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.
Прадстаўнікі аб’яднаных дэмсілаў перадалі ў генпракуратуру Беларусі зварот 50-ці па факце фальшаваньня вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году.
Беларускі ўрад прапануе ўвесьці абавязковую дактыляскапічную рэгістрацыю ваеннаабавязаных. Адмысловыя дапаўненьні і зьмены ў закон “Аб дзяржаўнай дактыляскапічнай рэгістрацыі” паступілі ў Палату прадстаўнікоў.
Польскі сойм прыняў рэзалюцыю з асуджэньнем уварваньня Чырвонай Арміі 17 верасьня 1939 году ў Заходнюю Беларусь і Заходнюю Ўкраіну, якія паміж дзьвюма ўсясьветнымі войнамі ўваходзілі ў склад польскай дзяржавы.