У Менскім міжнародным адукацыйным цэнтры пачаўся 12-ты беларуска-нямецкі форум “Беларусь і “Ўсходняе партнэрства”: пэрспэктывы разьвіцьця ў сфэрах палітыкі, эканомікі і грамадзтва”. На ім выступіў кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімер Макей.
Як ацэньваюць палітыкі дзеяньні ўлады падчас панікі, выкліканай грыпам?
На некаторых інтэрнэт-сайтах паведамілі, што менскія аптэкі зачыняюцца на санітарны дзень. Гэтую інфармацыю карэспандэнту “Свабоды” абверг генэральны дырэктар “Белфармацыі” Ігар Кавальчук.
У менскія шпіталі не пускаюць журналістаў – нават тых, якія працуюць у дзяржаўных медыях. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, з мэдработнікаў узялі падпіску аб неразгалошваньні інфармацыі, якая тычыцца захворваньняў на грып.
У Менску адбыліся санкцыянаваныя ўладамі шэсьце і мітынг-рэквіем да дня ўшанаваньня памяці продкаў — Дзядоў.
У газэце “Советская Белоруссия” выйшаў артыкул “Курапаты: мір пад соснамі”, у якім цяперашняя ўлада афіцыйна прызнае, што ў Курапацкім лесе расстрэльвалі ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка вызваліў ад падаткаў Нацыянальную дзяржаўную тэлерадыёкампанію.
Ад сёньня беларускі ўрад адпускае цэны. Згодна з пастановай №141 адмяняецца абмежаваньне гандлёвых надбавак на бальшыню тавараў. Што чакае ад сёньняшняга дня пакупнікоў у крамах? Наколькі скокнуць цэны?
У Маскве адбыліся перамовы прэм’ер-міністраў Беларусі і Расеі Сяргея Сідорскага і Уладзімера Пуціна, а таксама пасяджэньне Савета міністраў гэтак званай “саюзнай дзяржавы”.