29 лістапада падчас цырымоніі ў памяць пра жаўнераў напалеонаўскай арміі, якія загінулі ў Беларусі, амбасадар Францыі ў Беларусі Мірэй Мюсо разьвітаецца са сваімі сябрамі зь Беларусі ў зьвязку з заканчэньнем у сярэдзіне сьнежня сваёй трохгадовай дыпляматычнай місіі.
Перад паседжаньнем міждзяржаўнай рады Эўразійскай эканамічнай супольнасьці, якое прызначана на 27 лістапада, у Менску прайшлі паседжаньні інтэграцыйнага камітэту Эўразійскай эканамічнай супольнасьці і камісіі Мытнага саюзу.
Сёньня пачаўся візыт прэзыдэнта Казахстану Нурсултана Назарбаева ў Беларусь. 27 лістапада ў Менск прыбывае расейскі прэзыдэнт Дзьмітрый Мядзьведзеў. Яны возьмуць удзел у пасяджэньні Міждзяржсавету ЭўрАзЭС. Разам з Аляксандрам Лукашэнкам яны павінны падпісаць дакумэнты па Мытным саюзе.
Прэзыдэнт Беларусі заявіў аб бессэнсоўнасьці сустрэчы прэзыдэнта Расеі зь беларускімі журналістамі. “Запрасілі журналістаў, якія на дух не пераносяць рускага чалавека, хоць бы з намі параіліся...”, - сказаў Лукашэнка. РЭАКЦЫІ ЖУРНАЛІСТАЎ
Афіцыйны Менск спрабуе вытаргаваць для сябе лепшыя ўмовы па пастаўках газу ў зьвязку са стварэньнем мытнага саюзу Беларусі, Расеі і Казахстану. З расейскага боку заяўляюць, што беларускі ўрад зарана ўздымае пытаньне пра перанос тэрмінаў пераходу на роўнадаходныя цэны на газ.
Беларускі бок зарана падымае пытаньне пра перанос тэрмінаў пераходу на роўнадаходныя цэны на расейскі газ, бо ў Расеі яшчэ канчаткова не прынятае рашэньне пра такі пераход для ўнутраных спажыўцоў.
Рэдкая навіна. Беларуская чыгунка зьменшыла кошты на квіткі на шэрагу пасажырскіх цягнікоў унутраных зносін. На гэта паўплывала падзеньне аб’ёму пасажырскіх перавозак, выкліканае крызісам і грыпам.
Міністэрства фінансаў ЗША чарговы раз падоўжыла дзеяньне пастановы аб зьмякчэньні санкцыяў адносна двух прадпрыемстваў канцэрну “Белнафтахім” — ААТ “Лякафарба” і “Полацк-Шкловалакно” да 31 траўня 2010 году.
Пасол Малдовы ў Беларусі Валерый Бабуцак адкліканы з займанай пасады.Такое рашэньне прыняў сёньня ўрад Малдовы па прапанове міністра замежных спраў і эўрапейскай інтэграцыі Юрыя Лянкэ.
Міністэрства фінансаў ЗША чарговы раз падоўжыла дзеяньне пастановы аб зьмякчэньні санкцыяў да двух прадпрыемстваў канцэрну “Белнафтахім” — ААТ “Лякафарба” і “Полацк-Шкловалакно” да 31 траўня 2010 года.