2010 год будзе няпростым для беларускай эканомікі. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі, прадстаўляючы супрацоўнікам Міністэрства эканомікі новага міністра Мікалая Снапкова.
Міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў 8 сьнежня ў Брусэлі возьме ўдзел у першай штогадовай нарадзе міністраў замежных спраў краін-удзельніц “Усходняга партнэрства”.
Пра гэта гаворыцца ў заяве старшыні Моладзі БНФ Андруся Крэчкі з нагоды падпісаньня яго намесьнікам пагадненьня аб стварэньні кааліцыі моладзевых аб’яднаньняў «Новае пакаленьне» 5 сьнежня 2009 году.
Старшыня дэлегацыі па адносінах зь Беларусьсю ў Эўрапарлямэнце Яцэк Пратасевіч заклікаў беларускія ўлады прытрымлівацца сваіх дэклярацыяў і распачаць рэальныя рэформы ў сфэрах, якія былі агучаныя ў шэрагу дакумэнтаў Эўразьвязу.
7 сьнежня ў менскім Міжнародным адукацыйным цэнтры прайшла канфэрэнцыя «Першы год крызісу: выклікі для беларускай эканамічнай палітыкі». Яе праводзіў Дасьледчы цэнтар «Дасьледаваньні. Прагнозы. Маніторынг».
Намесьнік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў адзначыў, што прызначэньне Алега Праляскоўскага на пасаду міністра інфармацыі – гэта ход кіраўніцтва краіны перад выбарамі.
Сёньня міністар абароны Юры Жадобін выступіў перад афіцэрамі і гэнэраламі. Ён заявіў, што “ніякіх хістаньняў і матляньняў быць не павінна”, а таксама ня выключыў кадравых зьменаў у сваім ведамстве. Прысутнаму Леаніду Мальцаву ён уручыў корцік.
Аляксандар Лукашэнка абяцае перад выбарамі завяршыць перастаноўкі ўва ўсіх структурах улады. Ён заявіў, што ўсе зараней павінны ведаць: хто на якой пасадзе будзе працаваць. Што азначаюць новыя прызначэньні ў эканамічай сфэры?
Кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка зрабіў шэраг кадравых прызначэньняў.Чаго чакаць пасьля новых прызначэньняў на пасады дзяржсакратара Рады бясьпекі і міністра інфармацыі?
Сёньня кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка зрабіў кадравыя прызначэньні. Пра што яны сьведчаць? Старшыня АГП Анатоль Лябедзька сказаў, што сярод прызначаных няма новых імёнаў, таму гэтыя прызначэньні старыя паводле зьместу: