Анонс падзяў, якія маюць адбыцца на гэтым тыдні.
У суботу ў Алматы кіраўнікі Беларусі, Казахстану і Расеі зацьвердзілі плян дзеяньняў па фармаваньні адзінай эканамічнай прасторы, а таксама прынялі сумесную заяву аб стварэньні Мытнага саюзу “трох”. Сустрэча “трох” у рамках нефармальнага саміту лідэраў краін ЭўрАзЭС праходзіла ў гатэлі "Ак-Булак" на высокагорным спартовым курорце.
Уладзімер Навумаў заявіў пра сыход з пасады старшыні Фэдэрацыі хакею Беларусі. На пасяджэньні выканкаму фэдэрацыі 18 сьнежня ў Менску спадар Навумаў заявіў, што ў яго было дастаткова часу, каб працаўладкавацца. Цяпер ён працаўладкаваўся за межамі Беларусі.
Праграма stand-by надае вельмі вялікую ўвагу паслабленьню інфляцыі ў Беларусі, паколькі цяпер яна працягвае заставацца адной з самых высокіх у рэгіёне.
Рада дырэктараў Міжнароднага валютнага фонду сёньня разгледзіць пытаньне аб выдзяленьні Беларусі чарговай траншы крэдыту stand-by на 700 мільёнаў даляраў.
Парлямэнт Эўрапейскага зьвязу шкадуе, што пасьля шэрагу станоўчых крокаў беларускіх уладаў няма істотнага прагрэсу ў галіне правоў і свабодаў. Пра гэта гаворыцца ў рэзалюцыі Эўрапарлямэнту, якая была прынятая 17 сьнежня бальшынёй галасоў. Нагодай для рэзалюцыі было рашэньне рады Эўразьвязу аб падаўжэньні і адначасовай замарозцы санкцый у дачыненьні да беларускіх чыноўнікаў да кастрычніка 2010 году.
Віцэ-міністар замежных спраў Літвы Шарунас Адамавічус сустрэўся з прадстаўнікамі літоўскай меншасьці ў Беларусі і абмеркаваў актуальныя для грамады пытаньні.
Афіцыйны Менск паведаміў, што з расейскім кіраўніцтвам удалося дамовіцца пра льготныя пастаўкі энэрганосьбітаў у 2010 годзе. Нагадаем, апошнія перамовы ў Маскве Аляксандра Лукашэнкі зь Дзьмітрыем Мядзьведзевым пры ўдзеле Ўладзімера Пуціна працягваліся каля васьмі гадзінаў. Экспэрты адзначаюць, што за расейскія льготы давядзецца плаціць беларускай маёмасьцю.
У будынку, дзе знаходзіцца рэдакцыя незалежнай газэты “Народная воля”, шукаюць бомбу. Як распавяла карэспандэнтка газэты Марына Эйсмант, а 17-й гадзіне ахова паведаміла, што будынак замінаваны. Абнаўляецца.
Вышэйшы дзяржсавет Саюзнай дзяржавы абмяркуе на наступным пасяджэньні ў ліпені 2010 года праект саюзнай канстытуцыі і пытаньне аб адзінай валюце.