Расея прапануе Беларусі бязмытныя пастаўкі нафты ў памеры 6,3 мільёна тон.
Сёньня ў Маскве першы віцэ-прэм’ер Беларусі Ўладзімер Сямашка пачаў чарговы раўнд перамоваў пра ўмовы пастаўкі расейскай нафты ў Беларусь у 2010 годзе. Беларускую дэлегацыю запрасіў расейскі віцэ-прэм’ер Ігар Сечын.
Першы віцэ-прэм’ер Беларусі Уладзімер Сямашка знаходзіцца ў Маскве на запрашэньне расейскага віцэ-прэм’ера Ігара Сечына. Сёньня тут павінен пачацца чарговы раўнд перамоваў аб умовах пастаўкі расейскай нафты ў Беларусь у 2010 годзе.
Беларуская дэлегацыя на чале зь першым віцэ-прэм’ерам Уладзімерам Сямашкам сёньня накіроўваецца ў Маскву для падаўжэньня перамоваў аб умовах пастаўкі нафты ў Беларусь у 2010 годзе. Раней у беларускім урадзе казалі, што Сямашка выедзе ў Маскву для падпісаньня дакумэнтаў ў выпадку дасягненьня паразуменьня па нафтавай праблеме.
Падчас чарговага раўнду перамоваў пра ўмовы паставак нафты з Расеі ў Беларусь, праведзенага 6-7 студзеня ў Маскве, беларускі і расейскі бакі ня здолелі дасягнуць кампрамісу па прынцыповых пытаньнях.
Міністэрства ўнутраных спраў абвергла інфармацыю пра затрыманьне тэлефоннага тэрарыста, які паведаміў, што ў цягніку “Калінінград-Масква” знаходзіцца бомба. КДБ, наадварот, гэтую інфармацыю пра затрыманьне зламысьніка пацьвярджае.
Па факце пагрозаў на адрас лідэра грамадзкага аб'яднаньня “Пэрспэктыва” Анатоля Шумчанкі праведзена праверка і прынятае рашэньне адмовіць у пачатку крымінальнай справы.
У Маскве знаходзіцца беларуская дэлегацыя для працягу перамоваў па ўмовах пастаўкі расейскай нафты ў Беларусь. Пакуль што Беларусь і Расея не падпісалі адмысловай дамовы.
Генэральная пракуратура перадала 30 сьнежня справу Мікалая Аўтуховіча і Ўладзімера Асіпенкі ў Вярхоўны суд Беларусі.