Беларуска-расейскія перамовы аб умовах пастаўкі нафты ў Беларусь у 2010 годзе не аднавіліся. Пасьля доўгага маўчаньня прэзыдэнцкая газэта «Советская Белоруссія» апублікавала сёньня рэдакцыйны артыкул, у якім папярэджвае Расею, што «нафтавая дубінка — не забава».