12 лютага расейская Дзярждума ратыфікавала нафтавыя дамоўленасьці зь Беларусьсю. Нагадаем, пасьля «нафтавай вайны», якая пачалася напрыканцы мінулага году, Менск і Масква 27 студзеня падпісалі пратакол да пагадненьня ад студзеня 2007 году пра ўмовы гандлю нафтай. Усьлед таксама і кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка зацьвердзіў сёньня гэты дакумэнт. Згодна зь ім, Беларусь атрымае для ўнутраных патрэбаў бяз мыта 6,3 мільёна тон нафты. Астатнія 15,2 мільёна з балянсавых 21,5 мільёна тонаў пойдуць са 100% мыта.