Паводле неафіцыйнай інфармацыі, на 9 сакавіка заплянавана пасяджэньне беларуска-польскай групы экспэртаў, якія будуць вырашаць канфлікт вакол Саюзу палякаў Беларусі.
Генэральная пракуратура Беларусі на просьбу літоўскага боку дапытала генэрала Ўладзімера Ўсхопчыка, які камандаваў Віленскім гарнізонам падчас падзеяў 13 студзеня 1991 году.
Як ацэньваюць вынікі візыту дэлегацыі Эўрапарлямэнту, якая знаходзілася ў Беларусі з 25 па 27 лютага, прадстаўнікі афіцыйнага Менску і дэмакратычнай супольнасьці?
26 лютага ўвечары быў праведзены ператрус на кватэры шэф-рэдактара газэты “Народная воля” Сьвятланы Калінкінай.
Сёньня місія Эўрапарлямэнту завяршыла сваю працу ў Менску. Формула прадстаўніцтва Беларусі ў Эўранэсьце можа быць абвешчана да сярэдзіны сакавіка. Пакуль афіцыйны Менск не пайшоў на кампраміс з Брусэлем.
Сябры місіі Эўрапарлямэнту заявілі, што ім не ўдалося дасягнуць кампрамісу з афіцыйным Менскам адносна ўдзелу Беларусі ў Эўранэсьце.
Сёньня дэлегацыя Эўрапарлямэнту правяла ў Менску сустрэчы з кіраўніцтвам Цэнтравыбаркаму і прадстаўнікамі шэрагу няўрадавых арганізацый і нацыянальных меншасьцяў.
Пераважна гутарка была прысьвечана зьменам, якія ўнесены ў выбарчае заканадаўства, і як яны садзейнічаюць актывізацыі выбарчай кампаніі па выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў. І магчымае выкарыстаньне гэтых зьменаў падчас прэзыдэнцкіх выбараў.
Дэлегацыя Эўрапарлямэнту сустракаецца з сябрамі Цэнтравыбаркаму. Пра гэта паведамілі ў ЦВК.