Аляксандар Лукашэнка лічыць для сябе «вельмі сур’ёзным урокам» катастрофу польскага прэзыдэнцкага самалёта. Таксама ён назваў падзеі ў Кіргізстане дзяржаўным, антыканстытуцыйным пераваротам. І выказаў сумнеў у тым, што народ падтрымае на мясцовых выбарах беларускую апазыцыю. Кіраўнік Беларусі плянуе сур’ёзна абмеркаваць пэрспэктывы беларуска-расейскіх дачыненьняў. Такія заявы ён зрабіў журналістам падчас рабочай паездкі па Гомельскай вобласьці.