Двое беларускіх грамадзянаў — Сяргей Сямашка і Дзьмітрый Наскавец — падазраюцца ва ўчыненьні злачынства ў сфэры высокіх тэхналёгій. Адзін зь іх затрыманы ў Беларусі, а другі ў Чэхіі. Сайт, які стварылі беларусы, заблякаваны амэрыканскімі ўладамі. Гэтая інфармацыя трапіла ў мэдыі з прэсавага рэлізу ФБР. Сёньня яе падалі прадстаўнікі беларускага Міністэрства ўнутраных спраў.