Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы прыняла рэзалюцыю --> http://assembly.coe.int/Main.asp?link=/Documents/AdoptedText/ta10/ERES1727.htm па Беларусі, якая прапануе замарозіць кантакты на высокім узроўні з афіцыйным Менскам, але выказвае гатовасьць вярнуцца да дыялёгу ў адказ на будучыя пазытыўныя крокі насустрач афіцыйнага Менску.
Сёньня ў Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы прайшлі тэрміновыя дэбаты па сытуацыі ў Беларусі. У праекце рэзалюцыі прапануецца прыпыніць кантакты на высокім узроўні з афіцыйным Менскам, але працягваць дыялёг з уладамі і грамадзянскай супольнасьцю Беларусі.
Дакладчыца камітэту па палітычных пытаньнях Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Сыніка Хурскайнэн прэзэнтавала праект рэзалюцыі аб Беларусі, у якім заклікала Раду Эўропы прыпыніць кантакты на высокім узроўні зь Беларусьсю, але працягваць дыялёг з уладамі і грамадзянскай супольнасьцю.
Парлямэнцкая Асамблея Рады Эўропы прызнала, што сталінскі таталітарны рэжым стаў прычынай масавага голаду на пачатку 30-х гадоў на тэрыторыі былога СССР.
Сёньня лідэры апазыцыйных палітычных партый падвялі вынікі мінулай выбарчай кампаніі і выказаліся адносна падрыхтоўкі да прэзыдэнцкіх выбараў.
У Адэскім порце пачалася разгрузка 80 тысяч тон нафты гатунку "Санта Барбара", якую танкерам даставілі з Вэнэсуэлы для Беларусі.
Як удзельнічаюць у мясцовых выбарах лідэры апазыцыйных партый і якія іх ацэнкі выбарчай кампаніі?
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка разам са сваім малодшым сынам Мікалаем узяў удзел у рэспубліканскім суботніку. Абодва Лукашэнкі працавалі на пляцоўцы ў Менску, дзе пачынаецца будаўніцтва новага будынку дзяржаўнага музэю гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Паводле палітоляга Аляксея Караля, прэс-канфэрэнцыі лідэры краін і асабліва лідэры, якія страцілі свае пасады, ладзяць не для таго, каб адказаць на пытаньні журналістаў, а каб данесьці свае думкі: