Сёньня «Газпром» трэці раз павялічыў абмежаваньне паставак газу ў Беларусь, цяпер да 60% — з-за таго, што афіцыйны Менск не пагасіў запазычанасьць у 192 мільёны даляраў. У Літве зафіксавалі скарачэньне транзыту расейскага газу зь Беларусі на 30%. Аднак газавы холдынг не рэагуе на патрабаваньні афіцыйнага Менску сплаціць доўг за транзыт газу.