Афіцыйны Менск рыхтуецца да перамоваў з «Газпромам», якія павінны распачацца на пачатку наступнага тыдня. Адключэньня транзыту расейскай нафты і газу, якое абяцаў Аляксандар Лукашэнка за недаплату «Газпромам» запазычанасьці Беларусі, не адбылося.