Дакумэнты аб куплі «Газпромам» другой паловы акцыяў «Белтрансгаза» «знаходзяцца ў высокай ступені гатоўнасьці». Аднак зьдзелка зацягваецца, таму што беларускі бок увязвае яе з падпісаньнем кантракту на пастаўкі газу Беларусі ад 1 студзеня 2012 году. Паводле старшыні праўленьня «Газпрома» Аляксея Мілера, продаж акцыяў «Белтрансгазу» і падпісаньне кантракту на пастаўку газу — гэта розныя дакумэнты. розныя пытаньні, і іх нельга блытаць. Ці ўдасца Беларусі вытаргаваць танны газ на бліжэйшыя гады? Ці магчымы чарговы газавы канфлікт паміж Менскам і Масквой? Адказвае эканамічны аглядальнік газэты «Беларусы і рынак» Тацяна Манёнак.