Алесь Бяляцкі знаходзіцца ў турме на Валадарскага. Мікалая Статкевіча наведаў адвакат. Зьміцер Бандарэнка патэлефанаваў жонцы, у яго апухла калена, ён прымае абязбольвальныя ўколы. Маці Эдуарда Лобава пакуль не атрымала лістоў ад сына, але спадзяецца на хуткае спатканьне. Сваякі палітвязьняў атрымалі паштоўкі ад лёнданскага ПЭН-цэнтру.