Старшыня Савету Рэспублікі Анатоль Рубінаў заявіў карэспандэнту «Свабоды», што ягоны заклік як мага хутчэй увесьці расейскі рубель у Беларусі — гэта толькі «асабістае меркаваньне». Што хаваецца за заявай Рубінава?
Місія МВФ, якая скончыла працу ў Беларусі, рэкамэндуе беларускім уладам стрымліваць інфляцыю, адмовіцца ад значнага павышэньня заробкаў і лібэралізаваць цэны.
2 сакавіка Беларусь пакінуць амбасадары Вугоршчыны, Італіі, Латвіі, Літвы, Нямеччыны, 4 сакавіка зьедуць амбасадары Чэхіі і Францыі.
Як рэагуюць на дыпляматычную вайну паміж Эўразьвязам і афіцыйным Менскам у Беларусі? У каго большыя шанцы на перамогу ў гэтым супрацьстаяньні?
Палітык Вінцук Вячорка назваў рэакцыю афіцыйнага Менску неадэкватнай.
Шэф-рэдактар «Народнай волі» Сьвятлана Калінкіна ня бачыць у дзеяньнях афіцыйнага Менску ніякай дыпляматыі. А толькі эмоцыі, гістэрыку і ніякай лёгікі.
Камэнтуючы дыпляматычны крызіс з Эўразьвязам, былы старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі Станіслаў Шушкевіч выказаў перакананьне, што сэнс у санкцыях ёсьць і гэта ўрэшце дасьць вынік.
Намесьнік старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч заявіў, што ўсю адказнасьць за дыпляматычны крызіс і за ізаляцыю Беларусі нясе афіцыйны Менск і непасрэдна Аляксандар Лукашэнка.
Былы кандыдат у прэзыдэнты, намесьнік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў заявіў, што ад’езд паслоў Эўразьвязу ў яго як у грамадзяніна Беларусі выклікае хваляваньне.
Камэнтуючы дыпляматычны крызіс паміж ЭЗ і Беларусьсю, старшыня партыі «Справядлівы сьвет» Сяргей Калякін заявіў, што Аляксандра Лукашэнку мог скарыстаць расейскі бок у перадвыбарчай барацьбе.