Лідэр руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч пракамэнтаваў заяву МЗС Беларусі пра тое, што беларускі бок ня бачыць неабходнасьці ў прысутнасьці амбасадараў ЭЗ на тэрыторыі Беларусі.
Амбасадар Францыі ў Беларусі Мішэль Рэнэры зрабіў заяву ў сувязі са стартам прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі ў Францыі, у якой бяруць удзел 10 чалавек — 3 жанчыны і 7 мужчын. Першы тур галасаваньня адбудзецца 22 красавіка.
Віктару Івашкевічу адмоўлена ў дазволе на правядзеньне масавых мерапрыемстваў 25 сакавіка. Гэта зьвязана з «парушэньнем ім закону аб масавых мерапрыемствах».
Апазыцыйнага палітыка Вінцука Вячорку, які ехаў разам з дачкой у Прагу, беларускія памежнікі зьнялі з цягніка ў Берасьці а 3-й гадзіне ночы.
Беларускі Хэльсынскі камітэт накіраваў зварот у Генпракуратуру па фактах забароны на выезд з краіны шэрагу грамадзкіх дзеячаў, журналістаў і палітыкаў.
Эўразьвяз можа пашырыць санкцыі на шэраг беларускіх чыноўнікаў і бізнэсоўцаў, якія падтрымліваюць рэжым у Беларусі.
Намесьніку старшыні партыі «Справядлівы сьвет» Валерыю Ўхналёву ў аддзеле грамадзянства і міграцыі Першамайскага РУУС Менску не паведамілі, чаму яму забаронены выезд за мяжу.