Дзярждума Расеі прыняла закон, які значна павялічвае жорсткасьць пакараньня за парушэньні парадку правядзеньня мітынгаў і дэманстрацый. 6 чэрвеня гэты дакумэнт ухваліў расейскі Савет Фэдэрацыі. Ці выглядае новы закон больш жорсткім параўнальна зь беларускім? Як гэта можа ўплываць на сытуацыю ў Беларусі?
Супрацоўнікі Менскага гаспадарчага суду апячаталі офіс «Беларускага славянскага камітэту» ў Менску. БСК арандуе памяшканьне ў будынку Рэспубліканскага культурна-асьветніцкага цэнтру па вуліцы Кастрычніцкай, 5, які належыць упраўленьню спраў прэзыдэнта.
У Менску адбыўся круглы стол па адзінай стратэгіі на выбарах 2012 году.
1 чэрвеня завяршыўся візыт прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна ў Беларусь, першы з сэрыі яго кароткатэрміновых замежных візытаў. Кіраўнік Беларусі сустракаў і праводзіў Пуціна ў аэрапорце.
Беларускія эколягі перадалі ў амбасаду Расеі пэтыцыю супраць будаўніцтва Беларускай АЭС. Яна адрасаваная прэзыдэнту Расеі Ўладзімеру Пуціну, які падчас візыту ў Менск плянуе абмеркаваць гэтае пытаньне.
Прадстаўнікі палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў заявілі пра пачатак кампаніі салідарнасьці з маладафронтаўцамі, якія адбываюць адміністрацыйныя арышты ў турме на Акрэсьціна.
Нацыянальны саюз вытворцаў малака Расеі («Союзмолоко») запатрабаваў прыпыніць пастаўкі беларускага сухога малака і масла ў Расею з 4 чэрвеня да 1 сьнежня. Ці паўплывае новы канфлікт паміж расейскімі і беларускімі малочнікамі на міждзяржаўныя дачыненьні? Ці не распачнецца зноў «малочная» вайна?
Палітычны эмігрант, палкоўнік спэцназу ў адстаўцы Ўладзімір Барадач заявіў аб стварэньні за мяжой аргкамітэту рады нацыянальнага адраджэньня Беларусі.
«Прычына затрыманьняў, відавочна, зьвязаная з прыездам Пуціна 31 траўня. Супрацоўнікі міліцыі гэтага не хаваюць. І па-за судовай заляй прамым тэкстам пра гэта кажуць,» — паведамляюць праваабаронцы.
Дзяржаўная дума Расеі ратыфікавала пагадненьне «Аб парадку фармаваньня і функцыянаваньня сіл арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы».