10 ліпеня палітвязень Зьміцер Дашкевіч напісаў начальніку глыбоцкай калёніі, дзе адбывае пакараньне, заяву, якую зьдзекліва назваў «яўка з павіннаю».
У беларускім Міністэрстве абароны заяўляюць, што па факту парушэньня паветранай прасторы Беларусі швэдзкім лёгкаматорным самалётам праводзіцца праверка.
Камэнтуючы рэзалюцыі з асуджэньнем сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, якія з 5-га па 7-га ліпеня прынялі Рада па правах чалавека ААН, Эўрапарлямэнт і Парлямэнцкая асамблея АБСЭ, намесьнік старшыні партыі КХП БНФ Юрась Беленькі адзначыў, што яны накіраваныя супраць «пастаўленага Масквой рэжыму ў Беларусі».
Паводле экспэрта Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Дзяніса Мельянцова, прыняцьцё рэзалюцыяў па Беларусі ажно трыма міжнароднымі арганізацыямі ня ёсьць вялікім сюрпрызам, бо ў Беларусі хутка парлямэнцкія выбары.
Старшыня АГП Анатоль Лябедзька заявіў, што безумоўны пазытыў ад трох рэзалюцый палягае ў тым, што Беларусь застаецца ў міжнародным парадку дня.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка наведае 6 ліпеня Магілёўскую вобласьць.
6 ліпеня Міністэрства замежных спраў Беларусі накіруе запрашэньне на парлямэнцкія выбары назіральнікам Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ і ў выканкам СНД.
У справе дэкляраваньня прыбыткаў кандыдатамі ў дэпутаты ЦВК назваў ступень памылкі, якую могуць дапусьціць кандыдаты падчас рэгістрацыі.
5 ліпеня Цэнтравыбаркам адмовіў экс-кандыдату ў прэзыдэнты Дзьмітрыю Вусу ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па рэалізацыі права заканадаўчай ініцыятывы і праекту закону аб унясеньні зьменаў у выбарчае заканадаўства.