Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка прызначыў шэраг кіраўнікоў органаў пракуратуры, паведамляе прэзыдэнцкая прэс-служба.
Старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэту генэрал-маёр Ігар Рачкоўскі і камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Ўзброеных сіл генэрал-маёр Дзьмітрый Пахмелкін вызваленыя ад займаных пасадаў за неналежнае выкананьне службовых абавязкаў па забесьпячэньні нацыянальнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь.
Алесь Міхалевіч, былы кандыдат на прэзыдэнта Беларусі і палітычны ўцякач выключаны з цэнтральнай базы Інтэрполу. Пра гэта гаворыцца ў адмысловым паведамленьні, якое атрымаў палітык.
Ад 1 жніўня будзе праведзены пераразьлік працоўных пэнсіяў, зыходзячы зь сярэдняй заработнай платы работнікаў у краіне за другі квартал 2012 году.
Прадстаўнікі апазыцыйных партый і рухаў плянуюць патрапіць ва ўчастковыя выбарчыя камісіі на выбарах у Палату прадстаўнікоў. Вылучэньне прадстаўнікоў у склад гэтых камісій завяршаецца 5 жніўня.
У пасольстве Вялікабрытаніі ў Менску заявілі, што кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка не атрымае візу на ўезд на тэрыторыю Вялікабрытаніі.
У Нацыянальным алімпійскім камітэце Беларусі заявілі, што пакуль не камэнтуюць інфармацыю, згодна зь якой кіраўніка Беларусі і беларускага НАК Аляксандра Лукашэнку не пусьцілі на Алімпіяду ў Лёндан.