Былы дэпутат Вярхоўнага Савету і Палаты прадстаўнікоў Вольга Абрамава сказала, што прыйшла на выбарчы ўчастак і перакрэсьліла свой бюлетэнь тлустымі лініямі з двух бакоў, так, што не заўважыць гэта немагчыма.
Пасьля галасаваньня на выбарчым участку кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам, што месяц таму на яго імя паступілі два хадайніцтвы аб памілаваньні ад двух асуджаных за падзеі 19 сьнежня 2010 году. Пазьней у прэзыдэнцкай прэс-службе ўдакладнілі, што гаворка ідзе пра Сяргея Каваленку і Паўла Сырамалотава.
Аляксандар Лукашэнка сказаў, што месяц таму на яго імя паступілі два хадайніцтвы аб памілаванані ад двух асуджаных за падзеі 19 снежня 2010 года падчас прэзыдэнцкіх выбараў.
Два швэдзкія журналісты, Эрык Ван Платэн і Густаў Андрэсан, правялі ноч у нацыянальным аэрапорце «Менск». Ім не далі візу і акрэдытацыю для асьвятленьня выбарчай кампаніі.
22 верасьня назіральнікі АБСЭ правялі сустрэчы з прадстаўнікамі апазыцыйных партый і рухаў.
У датэрміновым галасаваньні на выбарах у Палату прадстаўнікоў з 18 па 21 верасьня прынялі ўдзел 19,6% выбаршчыкаў.
Шэф-рэдактар «Нашай Нівы» Андрэй Дынько атрымаў ліст зь Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, у якім выказваюцца выбачэньні, што яго памылкова ўключылі ў сьпіс невыязных. Ліст датуецца 9 верасьня, але Андрэю Дынько ён дасланы толькі цяпер.
Назіральнікі здолелі сфатаграфаваць інструкцыю для праўладных назіральнікаў, якую распаўсюджваюць па выбарчых участках, паведамляе прэс-служба БХД.
У сацыяльных сетках поўнасьцю аднавіліся суполкі "Надакучыў нам гэты Лукашэнка", "Толькі ШОС" і іншыя, якія заклікаюць да байкоту выбараў у Палату прадстаўнікоў. Як яны будуць працаваць у апошнія дні датэрміновага галасаваньня і 23 верасьня, у дзень выбараў?