Старшыня Рады правоў чалавека ААН Лора Дзюпуі Лясэр рэкамэндуе прызначыць на пасаду спэцдакладчыка па сытуацыі ў Беларусі Міклаша Харашці.
Намесьнік старшыні партыі КХП БНФ Юрась Беленькі заявіў, што вельмі рады вызваленьню Сяргея Каваленкі.
Кандыдат у дэпутаты па Кальварыйскай акрузе № 104 у Менску Тацяна Караткевіч падала скаргу ў Цэнтравыбаркам, у якой, сярод іншага, аспрэчвае вылучэньне кандыдатам у дэпутаты старшыні Менгарсавету Міхаіла Савановіча. Пра парушэньні паведамілі выбарцы – супрацоўнікі менскага ЖЭС № 48. Чый бок зойме Цэнтравыбаркам?
Цэнтравыбаркам разьбіраецца са скаргамі, якія паступілі ад назіральнікаў за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў і ад двух кандыдатаў у дэпутаты. Падвесьці вынікі ў ЦВК зьбіраюцца 28 верасьня.
У Беларускай праваслаўнай царкве заяўляюць, што нічога ня ведаюць пра ініцыятыву правядзеньня рэфэрэндуму аб узьяднаньні Беларусі, Украіны і Расеі.
Каардынатары кампаніі байкоту выбараў у Палату прадстаўнікоў у Фрунзенскай выбарчай акрузе № 101 Менску заявілі пра намер падаць скаргу аб непрызнаньні вынікаў выбараў у Цэнтравыбаркам, а потым і ў Вярхоўны суд.
Упершыню ў Менску і ў Нясьвіжы выставяць «Біблію» Францішка Скарыны — адзіны экзэмпляр гэтай кнігі, які ёсьць у Нямеччыне. «Біблію» з Гёрліцу пакажуць у рамках «Тыдняў Нямеччыны», якія пачынаюцца ў Беларусі 26 верасьня.
Паводле афіцыйнай інфармацыі, выбары ў Палату прадстаўнікоў адбыліся ва ўсіх 110 акругах. Паводле апошняй інфармацыі, удзел у выбарах узялі 74,3% выбарцаў. Арганізатары байкоту заяўляць, што выбары ў Беларусі не адбыліся, бо яўка склала 38,7% выбарцаў.
Памёр мастак, сябра суполкі «Пагоня» Генадзь Асташонак. Яму было 57 гадоў, прычына сьмерці – рак. Яго пахавалі сёньня на могілках у вёсцы Шыпяны Смалявіцкага раёна.
Як ставіцца да таго, што, паводле афіцыйных дадзеных, Віцебская вобласьць апярэдзіла ўсе астатнія ў датэрміновым галасаваньні, кандыдат у дэпутаты Віктар Цярэшчанка (Шаркоўшчынская акруга)? Ён мяркуе, што тут спрацаваў найперш адміністрацыйны рэсурс.