Першы віцэ-прэм’ер Беларусі Ўладзімер Сямашка і віцэ-прэм’ер Расеі Аркадзь Дварковіч падчас перамоваў у Маскве ўзгаднілі аб’ёмы паставак нафты ў першым квартале 2013 года. Аднак пастаўкі на ўвесь год яшчэ не ўзгодненыя і перамовы працягнуцца.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка наведаў сёньня Астрашыцка-Гарадоцкую сярэднюю школу, дзе ў другой клясе вучыцца яго малодшы сын Мікалай.
Старшыню АГП Анатоля Лябедзьку выклікалі 27 сьнежня ў Сапвецкі РУУС у якасьці асобы, супраць якой «вядзецца адміністрацыйны працэс». Пра гэта гаворыцца ў позьве, якая па факсе прыйшла ў офіс партыі 26 сьнежня.
Актывіста «Гавары праўду» Сяргея Вазьняка, а таксама Мікалая Петрушэнку, Сяргея Кручкова журналістаў газэты «Новы час» Вячаслава Пяшко і Лолу Бурыеву затрымалі 24сьнежня ў Смалявічах.
Расейскамоўныя праязныя ў Менску праіснуюць усяго толькі месяц, а зь лютага на іх вернецца беларуская мова.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка вызваліў ад пасады намесьніка міністра ўнутраных спраў генэрал-маёра Валерыя Гайдукевіча. На яго месца прызначаны палкоўнік Юры Караеў.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка наведвае 21 сьнежня Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт інфарматыкі і электронікі.
Рада дырэктараў Міжнароднага валютнага фонду зноў прыняла да ведама зацікаўленасьць Беларусі ў магчымай новай крэдытнай праграме.
Афіцыйны Менск абвінаваціў ЗША і Вялікабрытанію ў парушэньні імі міжнародных абавязацельстваў у дачыненьні да Беларусі і нагадаў ім, што яны абяцалі не ўжываць эканамічныя санкцыі за адмову Беларусі ад статусу ядзернай дзяржавы ў 1994 годзе.
Кіраўнік Беларусі заявіў у Маскве пра неабходнасьць наладжваньня ўзаемадзеяньня АДКБ зь міжнароднымі арганізацыямі, у тым ліку з НАТО.