У індэксе барацьбы з карупцыяй у сфэры абароны, які складзены Цэнтрам антыкарупцыйных дасьледаваньняў Transparency International, Беларусь апынулася ў пятай групе зь сямі, што азначае «высокі ўзровень карупцыі».
Пяцёра вызваленых «дагестанскіх рабоў» вярнуліся ў Беларусь. Двое зь іх жывуць ля Віцебску, астатнія ў Нарачы, Рэчыцы і Ганцавічах.
Лекар зь Віцебску Ігар Пасноў, які быў звольнены з ранейшай пасады пэдыятра па скарачэньні, як ён кажа — з-за крытыкі мясцовых уладаў, працаўладкаваўся псыхіятрам.
Першы намесьнік старшыні праўленьня Нацбанку Беларусі Мікалай Лузгін напісаў заяву аб сыходзе са сваёй пасады па ўласным жаданьні.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў пра неабходнасьць карэннай мадэрнізацыі не толькі эканомікі, але і навуковай сфэры. 25 студзеня ён уручаў дыплёмы доктара навук і атэстатаў прафэсара навуковым і навукова-пэдагагічным работнікам.
Чацьвёра беларускіх грамадзянаў, якія былі вызваленыя з рабства, пакуль знаходзяцца ў Дагестане.
Грамадзяне Беларусі вызваленыя з дагестанскага рабства. Пра гэта Свабодзе паведаміў камандзір пошукава-выратавальнага атраду «Анёл» Сяргей Коўган.
Праваахоўныя органы пакуль ня маюць падазраваных па крымінальнай справе, пачатай па факце кіданьня ў амбасаду Літвы ў Менску «кактэйляў Молатава».
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў ад ваенна-прамысловага комплексу стварэньня новых вытворчасьцяў і сучасных сыстэм узбраеньня, якія запатрабаваныя на ўнутраным і зьнешнім рынку.
Былы міністар унутраных спраў Анатоль Куляшоў, які ўладкаваўся ў выканкам СНД на пасаду дарадцы аддзелу супрацоўніцтва ў сфэры барацьбы са злачыннасьцю, тэрарызмам і наркапагрозай, даў інтэрвію Свабодзе.