Расейскі бізнэсовец Дзьмітрый Мазепін у бліжэйшыя дні можа быць прызначаны віцэ-прэм’ерам Беларусі.
Павал Лёгкі пакінуў пасаду кіраўніка прэсавай службы прэзыдэнта. Неўзабаве ён зьявіцца на новым месцы працы — дарадцы-пасланьніка ў беларускай амбасадзе ў Расеі.
У парадку дня саміту Эўрапейскай Рады, які пройдзе 7–8 лютага ў Брусэлі, ня значыцца беларуская праблематыка.
У Літве занепакоеныя няпоўнай інфармацыяй пра вучэньні «Захад-2013», якія плянуюцца Беларусьсю і Расеяй побач зь Літвой.
У Міністэрстве абароны Літвы паведамілі, што дзяржаўная кампанія «Літоўская чыгунка» ажыцьцяўляе дастаўку грузаў для апэрацыі Міжнародных сіл садзейнічаньня бясьпецы (ISAF) у Аўганістане праз тэрыторыю Беларусі.
У прэсавай службе Міністэрства ўнутраных спраў пакуль не пацьвярджаюць і не абвяргаюць інфармацыю пра тое, што міліцыянты, якія ахоўваюць некаторыя заходнія амбасады ў Менску, перапісваюць пашпартныя зьвесткі наведнікаў.
Дзяржаўны абвінаваўца папрасіў у якасьці пакараньня былому намесьніку старшыні Менгарвыканкаму Ігару Васільеву 15 гадоў калёніі з канфіскацыяй маёмасьці.
Раніцай 31 студзеня жонка палітвязьня Зьмітра Дашкевіча была зьнятая зь цягніка Менск-Вільня. Беларускія памежнікі патлумачылі ёй, што яна павінна была памяняць пашпарт пасьля шлюбу. Ад сёньняшняга дня ў Насты пачынаецца сэсія ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце.
«Беларуская калійная кампанія» пакуль не падпісала кантракт на пастаўку ўгнаеньняў у Індыю. Перамовы яшчэ не завершаныя. Аднак сёньня ў БКК заявілі пра гатоўнасьць з 1 красавіка пастаўляць хлёрысты калій для бразыльскіх спажыўцоў па 465 даляраў за тону.