Днямі амэрыканскі адвакат Эмануіл Зэльцэр пераведзены са сьледчага ізалятару КДБ Беларусі ў Дзяржаўную службу судова-мэдычнай экспэртызы.
Міністэрства культуры Беларусі згоднае абмяркоўваць з грамадзкімі арганізацыямі мэханізм вырашэньня пытаньняў аховы гісторыка-культурнай спадчыны.
У Беларусі да гэтага году практыкаваліся толькі два віды трансплянтацыі унутраных органаў – перасадка нырак і касьцявога мозгу. Сёлетні красавік паклаў пачатак асваеньню новага кірунку – перасадкі печані. За кожнай апэрацыяй – лёс чалавека, які шмат гадоў праводзіць у чаканьні свайго шчасьлівага білета.
На Магілёўшчыне за рулём уласнага БМВ-520 затрыманы праваслаўны сьвятар, які быў вельмі п’яны. Пасьля таго, як міліцыянты пашкадавалі і адпусьцілі сьвятара, ён зноў выехаў на дарогу п’яны.
Легальнае правядзеньне ў бліжэйшыя выхадныя зьезду Аб’яднанай грамадзянскай партыі пад пагрозай.
Навукоўцы прадпрыемства «Белаэракосмагеадэзія» пад кіраўніцтвам Барыса Фурмана прыйшлі да высновы: цэнтар Эўропы разьмешчаны ў Полацку.
Падчас аднаўленчых працаў на тэрыторыі Нясьвіскага замка, які належаў знакамітаму роду Радзівілаў, зруйнаваная яго ўсходняя трохпавярховая галерэя, датаваная, паводле ЮНЭСКА, сярэдзінай ХVIII стагодзьдзя.
Генэральны пракурор Рыгор Васілевіч накіраваў у Савет міністраў ліст. У ім гаворыцца, што неабходна як мага хутчэй прыняць захады, каб урэгуляваць здачу ўнаём жылых памяшканьняў на кароткатэрміновы пэрыяд.
На беларуска-расейскай мяжы аднавілася афармленьне часовага ўвозу легкавых аўтамабіляў для грамадзян Беларусі. За дакумэнты трэба плаціць грошы.