Крымінальная мода на падпальваньне аўтамабіляў прыйшла ў Беларусь з Расеі. У расейскіх гарадах колькасьць спаленых машынаў наблізілася да сотні. І хоць гэта яшчэ далёка да рэкорду Францыі, дзе пазалетась у часе хваляваньняў моладзі згарэлі тысячы машынаў, усхваляваныя і беларускія праваахоўныя органы. Менск, Горадня, Віцебск, Барысаў, Жодзіна, Сьветлагорск – месцы, дзе машыны ў Беларусі сёлета ўжо гарэлі. Ці не перакінецца полымя на іншыя рэгіёны краіны? І што рухае піраманамі, якія разводзяць аўтамабільныя вогнішчы?