Музычная грамадзкасьць дагэтуль ня можа адысьці ад шоку: тыдзень таму недарэчна загінуў пад коламі аўтамабіля 28-гадовы сьпявак Сьвятаслаў Хадановіч, лідэр папулярнага блюзавага гурту “SVET BOOGIE BAND”. СЬВЕТ, як яго называлі сябры, за кароткі час стаў адным з аўтарытэтаў сур’ёзнай, некан’юнктурнай музыкі і знаходзіў прыхільнікаў далёка за межамі Беларусі. Каб пераканацца ў маштабе страты, досыць зайсьці на інтэрнэт-старонку гурту — тут жалобныя допісы з усіх куткоў сьвету. Між тым, як кажуць музычныя аналітыкі, практычна ніколі сапраўдныя таленты ня мелі ў Беларусі афіцыйнага прызнаньня і заўважаліся звычайна пасьля таго, як рабіліся набыткам іншых краінаў.