Моладзевы актывіст Франак Вячорка, які праходзіць тэрміновую службу ў войсках супрацьпаветранай абароны ў Мазыры, атрымаў дысцыплінарнае спагнаньне: яму скарацілі тэрмін адпачынку. Бацька салдата, першы намесьнік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка сьцьвярджае, што сын пакараны за карыстаньне беларускай мовай. Ідэоляг вайсковай часткі настойвае, што мова тут ні пры чым.