Найбуйнейшыя прадпрыемствы Беларусі па-ранейшаму працуюць пераважна на склад. Расея, колішні асноўны гандлёвы партнэр, робіць стаўку на ўласных вытворцаў і ўсё больш адгароджваецца ад беларускіх тавараў. Пошук новых рынкаў збыту, альтэрнатыўных расейскаму, вялікага плёну не дае. Да таго ж, практычна ўсе прадпрыемствы машынабудаваньня пераведзеныя на скарочаны графік працы.