У мінулыя выходныя ў Кіеве адбыўся фінал дзіцячага сьпеўнага конкурсу “Эўрабачаньне”. Увага беларускіх гледачоў была прыцягнутая да 13-гадовага Юры Дземідовіча. Ягоная конкурсная песьня “Чароўны трусік” вылучалася на тле іншых нумароў, а ў Беларусі суправаджалася скандаламі задоўга да прэзэнтацыі ва Ўкраіне. Аднак Эўропа наватарства не ацаніла: “трусік” у выніку заняў сьціплае 9 месца, не атрымаўшы ніводнай вышэйшай адзнакі ад дзяржаваў-удзельніцаў. Чаму праваліўся нумар, на якія рабіліся вялікія стаўкі?