У Беларусь прыбывае прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў. Ягоны афіцыйны візыт перацячэ ў паседжаньне кіраўнікоў краінаў арганізацыі Эўрапейска-Азіяцкага эканамічнага супрацоўніцтва (ЭўрАзЭС), якое адбудзецца 27 лістапада. У Менску прэзыдэнты Беларусі, Расеі і Казахстану падпішуць дакумэнт пра фармаваньне Мытнага саюзу трох дзяржаваў. Але чаму пагадненьне вырашана ратыфікаваць, нават калі афіцыйны Менск прызнае, што эканамічны альянс шмат у чым супярэчыць інтарэсам беларусаў?