Ці дадасьць імпэту беларуска-італьянскім адносінам кароткі візыт у Менск прэм’ер-міністра Італіі Сільвіё Бэрлюсконі? У якіх галінах можна чакаць ажыўленьня і ў чым яны так і застануцца замарожанымі?
Сёньня кіраўнік італьянскага ўраду Сільвіё Бэрлюсконі прыбывае зь візытам у Беларусь. Гэта першы афіцыйны прыезд заходнеэўрапейскага палітыка такога рангу ў Менск за ўсе 15 гадоў прэзыдэнцтва Аляксандра Лукашэнкі.
Па выніках студзеня-кастрычніка 2009 году Беларусь заняла другое месца сярод краінаў былога СССР па тэмпах інфляцыі. Сумнеўным «лідэрам» толькі Ўкраіна, дзе цэны з пачатку года ўзрасьлі на 10%. У Беларусі і Расеі гэты паказьнік перавысіў 8%.
“Я практычна перакананы, што гэты Мытны саюз чакае такі ж лёс, як і ягоных шматлікіх папярэднікаў — так званую Саюзную дзяржаву Расеі і Беларусі, Адзіную эканамічную прастору, ЭўрАзЭС, СНД і г.д.”
Беларускае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры распаўсюдзіла адмысловую заяву наконт прыпыненьня дзейнасьці сэкцыі “Мэмарыял”.
Беларускае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры накіравала ліст Аляксандру Лукашэнку з просьбай перагледзець пляны на будаўніцтва ў Менску высотнага гатэлю “Кемпінскі” у межах вуліц Янкі Купалы, праспэкту Незалежнасьці і ракі Сьвіслач.
Працягваецца афіцыйны візыт у Беларусь прэзыдэнта Казахстану Нурсултана Назарбаева. На перамовах з Аляксандрам Лукашэнкам казахстанскі лідэр назваў свой прыезд знакавым, паабяцаўшы поўную падтрымку Беларусі на эўрапейскай арэне — Казахстан абраны ў якасьці старшыні АБСЭ і ад наступнага году распачынае выконваць гэтыя абавязкі.
Працягваецца афіцыйны візыт у Беларусь прэзыдэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева. Многія аналітыкі схільныя лічыць: зьяўленьне ў Менску казахстанскага лідэра на два дні раней за прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева – а 27 лістапада кіраўнікі Беларусі, Расеі і Казахстану маюцца падпісаць пагадненьне аб Мытным саюзе -- не выпадковы.
Сёньня ў Менску быў наладжаны круглы стол пра разьвіцьцё беларускага сэктару інтэрнэту — так званага байнэту. Якія пэрспэктывы нясуць сеціву новыя тэхналёгіі — у прыватнасьці, высокахуткасны інтэрнэт стандарту 3G? Ці рэальная перавага кансэрватыўнага “наземнага” інтэрнэту перад сучасным мабільным? Ці сапраўды інтэрнэт-рэсурсы не пацярпелі ад крызісу, атрымліваючы яшчэ большыя прыбыткі ад рэклямы?