З ініцыятывы Міністэрства культуры ўскладняецца працэдура правядзеньня сумесных мерапрыемстваў пад дахам музэяў. Перадусім гэта тычыцца імпрэзаў з удзелам замежных грамадзянаў, чыё знаходжаньне ў дзяржаўных установах павінны ўхваліць міністэрскія супрацоўнікі.
Старшыня Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч зьвяртаецца да грамадзкасьці з чарговай канстатацыяй замаху на архітэктурны помнік Менска.
Навіна пра падвышэньне ад 1 студзеня 2010 году мыта на ўвоз у Беларусь новых імпартных аўтамабіляў юрыдычнымі асобамі выклікала ажыятаж. Многія беларусы намагаюцца набыць “сьвяжэйшыя” машыны, бо ў наступным годзе зрабіць гэта за цяперашнія грошы будзе немагчыма. Існуе вялікая верагоднасьць таго, што ад сярэдзіны 2010-га за ўвезеныя з-за мяжы аўто па-новаму прымусяць плаціць і фізычных асобаў. Як вядомыя ў Беларусі людзі адрэагавалі на сытуацыю? Ці зьбіраюцца яны тэрмінова абнаўляць прыватны аўтапарк?
Паводле прэсавай службы стваранай партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”, Упаўнаважаны ў справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў Леанід Гуляка праігнараваў пытаньне лідэра БХД Паўла Севярынца, зададзенае пад час онлайн-канфэрэнцыі на сайце агенцтва БЕЛТА.
Талачынскі мастак Юры Мяккі працягвае супраціў уладам. “У пятніцу -- фінал, -- піша мастак у сваім адкрытым звароце. – Альбо трагедыя, як у выпадку зь “перадзьвіжнікам” Неўравым, які скончыў самагубствам, -- альбо перамога”.
Пытаньне – ці застаецца ў беларускага чэмпіёна шанец упершыню ў гісторыі беларускага футболу пераадолець групавую стадыю эўракубкаў – вырашанае. Учора ўвечары для футбалістаў барысаўскага БАТЭ чарговы кубкавы цыкль фактычна скончыўся.
Беларускія дылеры буйных замежных аўтавытворцаў прагназуюць паступовае згортваньне сваёй дзейнасьці ў Беларусі. Згодна з агучаным учора рашэньнем камісіі Мытнага саюзу, ад 1 студзеня 2010 году стаўкі пошлін на ўвоз легкавых аўтамабіляў юрыдычнымі асобамі будуць падвышаныя да расейскага ўзроўню -- мінімум на 25%. Але, паводле папярэдніх разьлікаў, кошт новых аўто ў сярэднім можа падвысіцца на 40%. Як зьбіраюцца будаваць працу беларускія аўтацэнтры ў новых умовах
Сёньня на менскім стадыёне “Дынама” адбудзецца чарговы матч групавой стадыі Лігі Эўропы паміж барысаўскім БАТЭ і лісабонскай “Бэнфікай”. Сустрэча для беларусаў шмат у чым вырашальная. Калі партугальцы фактычна забясьпечылі сабе выхад у наступны раўнд спаборніцтваў, то выхаванцам трэнэра Віктара Ганчарэнкі дзеля запаветнага другога месца патрэбная перамога. Пакуль што БАТЭ з 4 ачкамі знаходзіцца на трэцяй пазыцыі, апярэджваючы толькі афінскі АЕК.
Аляксандар Лукашэнка перадаў Сыльвіё Бэрлюсконі архіўныя матэрыялы пра лёс італьянскіх грамадзянаў, якія ў гады ІІ Усясьветнай вайны ўтрымліваліся ў Беларусі як ваеннапалонныя.
Ці дадасьць імпэту беларуска-італьянскім адносінам кароткі візыт у Менск прэм’ер-міністра Італіі Сыльвіё Бэрлюсконі? У якіх галінах можна чакаць ажыўленьня і ў чым яны так і застануцца «замарожанымі»?