Беларускія мэтэаролягі на падставе гадавых дасьледаваньняў канстатуюць падвышэньне сярэднегадавой тэмпэратуры ў Беларусі. Паводле экспэртаў, такая тэндэнцыя ў агляднай будучыні азначае ня толькі тое, што экстрэмальныя прыродныя зьявы будуць здарацца часьцей; яна мае і станоўчыя бакі — найперш для аграрнай галіны. Ці будуць беларусы жыць у субтропіках? Ці пусьціць карані на беларускай зямлі экзатычная флёра і фаўна?